Тры дамы пад Навагрудкам згарэлі ад спальвання смецця (фота). 21.by

Тры дамы пад Навагрудкам згарэлі ад спальвання смецця (фота)

04.04.2019 13:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


grodno.mchs.gov.by

Неасцярожнае абыходжанне з агнём прывяло да пажару ў вёсцы Дзяляцічы Навагрудскага раёна, перадае МНС.

3 красавіка ў 15:39 ратавальнікі атрымалі паведамленне ад відавочцы пра пажар у вёсцы. Прыбыўшы на месца выкліку на вуліцу Віленскую, яны пабачылі, што гараць тры нежылыя дамы, якія выкарыстоўваюцца як лецішчы.

Ратавальнікі разам з работнікамі сельскагаспадарчага аб'яднання "Прынёманскі" і лясгаса справіліся з пажарам. Ім удалося абараніць ад агню суседнія жылыя дамы за некалькі метраў ад пажару і не дапусціць, каб полымя перакінулася на храм.

Меркаваная прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры спальванні смецця каля могілак. Вінаватага шукаюць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
grodno.mchs.gov.by Неасцярожнае абыходжанне з агнём прывяло да пажару ў вёсцы Дзяляцічы Навагрудскага раёна, перадае МНС. 3 красавіка ў 15:39 ратавальнікі атрымалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика