У Мінску хлопец скраў таксоўку, каб пакатаць сваю дзяўчыну. 21.by

У Мінску хлопец скраў таксоўку, каб пакатаць сваю дзяўчыну

04.04.2019 19:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

У Мінску хлопец скраў таксоўку, каб пакатаць сваю дзяўчыну. Таксіст ненадоўга зайшоў у бар, ключы пакінуў у замку запальвання, а калі вярнуўся, аўтамабіля ўжо не было. Ён звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Праваахоўнікі высветлілі, што машыну скраў 25-гадовы мінчук, яго затрымалі.

Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, затрыманы патлумачыў, што пасля наведвання забаўляльнай установы хацеў паехаць на таксоўцы да дзяўчыны. Ён нейкі час чакаў таксіста, а пасля паехаў сам. Праз нейкі час ён зразумеў, што ўчыніў злачынства і пакінуў аўтамабіль у адным з двароў. Там яго і знайшлі.

Матэрыялы па гэтым здарэнні міліцыянеры перадалі ў Следчы камітэт, які мусіць даць "прававую ацэнку" дзеянням мінчука. Ён, дарэчы, раней не меў праблем з законам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У Мінску хлопец скраў таксоўку, каб пакатаць сваю дзяўчыну. Таксіст ненадоўга зайшоў у бар, ключы пакінуў у замку запальвання, а калі вярнуўся, аўтамабіля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика