Асіповічы: коратка аб розным
05.04.2019
—
Разное
|
Месячнік па папярэджанні выпальвання сухой расліннасці ў вясновы пажаранебяспечны перыяд праходзіць на Асіповіччыне па 30 красавіка. Спецыяльныя рэйды па населеных пунктах раёна адбываюцца пастаянна. Сезон бярозавіку сёлета паспяховы для ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”: з канвеера сышло ўжо каля 10 тысяч трохлітровых слоікаў з гэтым карысным напіткам — на 10% больш леташняга. Спажыўцу будуць прадстаўлены бярозава-апельсінавы, -ананасавы, -трапічны, -яблычны сокі. Найбольш выпушчана апошняга. Асноўныя пастаўшчыкі сыравіны — асіповіцкі і старадарожскі лясгасы. Уцечка салянай кіслаты адбылася 2 красавіка на станцыі Асіповічы. Як паведамляе сайт Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, дзякуючы зладжанай рабоце розных службаў пашкоджанне транспартнай цыстэрны было хутка ліквідавана, і ўжо праз 2,5 гадзіны груз накіраваўся па месцы прызначэння на станцыю Магілёў-2. Рух паяздоў не парушаўся, пацярпелых няма, перавышэння гранічна дапусцімай канцэнтрацыі рэчыва ў паветры не зафіксавана. Па інфармацыі райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, страты прыродзе не нанесены. Тэрміновая ветэрынарная дапамога хворым жывёлам аказваецца дзяжурным урачом гарадской ветэрынарнай станцыі зараз і па суботах з 9 да 14 гадзін. Тэлефон 71-6-29. 300 маладых клёнаў і ліп “прапісаліся” нядаўна ўздоўж стальной магістралі па вуліцы Чыгуначнай на станцыі Ясень. Пасадзілі дрэўцы працаўнікі чыгункі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месячнік па папярэджанні выпальвання сухой расліннасці ў вясновы пажаранебяспечны перыяд праходзіць на Асіповіччыне па 30 красавіка. Спецыяльныя рэйды па...
|
|