У пункце пропуска “Новая Гута” адбылася ўцечка газу, выклікалі МНС. 21.by

У пункце пропуска “Новая Гута” адбылася ўцечка газу, выклікалі МНС

06.04.2019 11:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


МНС

На памежным пераходзе “Новая Гута” адбылася ўцечка газу. Як паведамляе сайт МНС, гэта здарылася ўвечары 5 красавіка: з цыстэрны грузавіка MAN, што стаяў у чарзе на перасячэнне мяжы, “пабег” прапан-бутан.

Кіроўца грузавіка адчуў пах газу, калі спыніўся ў пункце пропуску. Ён самастойна перакрыў выхад газу са зліўной трубы і прыняў іншыя меры бяспекі. Супрацоўнікі памежнай службы прыпынілі пропуск транспартных сродкаў і людзей праз мяжу.

Дзеля перадухілення магчымага ўзгарання і выбуху выклікалі МНС. Вакол грузавіка стварылі пенную падушку, якую пасля змылі. Гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі газу не было. У 20.29 праца памежнага перахода “Новая Гута” аднавілася.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МНС На памежным пераходзе “Новая Гута” адбылася ўцечка газу. Як паведамляе сайт МНС, гэта здарылася ўвечары 5 красавіка: з цыстэрны грузавіка MAN, што стаяў у чарзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика