У Барысаўскім раёне знайшлі парэшткі чалавека
08.04.2019 15:48
—
Разное
|
sk.gov.by Барысаўскі райаддзел Следчага камітэта высвятляе абставіны забойства, якое адбылося некалькі гадоў таму, 2 красавіка ў Барысаўскім раёне падчас праверкі атрыманай аператыўнай інфармацыі следчыя знайшлі на агароджанай тэрыторыі прыватнага прысядзібнага ўчастка чалавечыя парэшткі з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Па інфармацыі следчых, парэшткі могуць належаць мясцоваму жыхару, 1961 года нараджэння. Пра месцазнаходжанне мужчыны ягоны брат не ведаў некалькі гадоў і ў снежні 2018-га звярнуўся ў міліцыю. Следчыя выявілі, што да забойства мужчыны мае дачыненне яго 49-гадовая сястра. Паводле іх звестак, злачынства было ўчыненае каля трох гадоў таму падчас сваркі. На допыце жанчына паведаміла, што закапала цела на сваім участку. Следчыя забралі рэчавыя доказы, у тым ліку сякеру — як мяркуецца, менавіта яна паслужыла прыладай злачынства. У рамках крымінальнай справы за забойства следчыя працягваюць актыўную працу з затрыманай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
sk.gov.by Барысаўскі райаддзел Следчага камітэта высвятляе абставіны забойства, якое адбылося некалькі гадоў таму, паведамляе прэс-служба ведамства. 2 красавіка ў... |
|