Пад Слуцкам у ДТЗ з п'яным кіроўцам загінуў пасажыр. 21.by

Пад Слуцкам у ДТЗ з п'яным кіроўцам загінуў пасажыр

09.04.2019 12:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


ДТЗ пад Слуцкам / ДАІ УУС Мінаблвыканкама

8 красавіка ў 22:19 ратавальнікам паведамілі пра ДТЗ, якое адбылося каля вёскі Гольчычы Слуцкага раёна, інфармуе прэс-служба МНС.

На месцы здарэння супрацоўнікі МНС пабачылі, што кіроўца аўтамабіля не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў дрэва. З дапамогай спецыяльнага інструмента яны дасталі з аўто 36-гадовага кіроўцу і 39-гадовую пасажырку. З траўмамі рознай ступені цяжкасці іх даставілі ў Слуцкую цэнтральную раённую лякарню. 

Яшчэ адзін пасажыр загінуў. 

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ, у ДТЗ трапіў "Опель Астра". Кіроўца быў нецвярозы. Ні сам кіроўца, ні пасажыры не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. 

Загінуламу пасажыру было 48 гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДТЗ пад Слуцкам / ДАІ УУС Мінаблвыканкама 8 красавіка ў 22:19 ратавальнікам паведамілі пра ДТЗ, якое адбылося каля вёскі Гольчычы Слуцкага раёна, інфармуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика