Адкрыты дыялог з маладымі спецыялістамі Быхаўшчыны. 21.by

Адкрыты дыялог з маладымі спецыялістамі Быхаўшчыны

10.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тамара Сямёнава сустрэлася з маладымі спецыялістамі.

Адкрыты дыялог з маладымі спецыялістамі Быхаўшчыны

Нядаўнія выпускнікі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў прыбылі на першае месца працы ў 2018 годзе. Некаторыя з іх па размеркаванні вярнуліся на малую радзіму. У розных арганізацыя і ўстановах горада і раёна хлопцы і дзяўчаты цяпер адточваюць свае прафесійныя навыкі. А дапамагаюць ім у гэтым дасведчаныя калегі-настаўнікі.

Быхаўшчына сёння мае патрэбу ў перспектыўных, кваліфікаваных кадрах. Таму Тамара Сямёнава падчас адкрытага дыялогу, які адбыўся ў райвыканкаме, заклікала маладых людзей спаўна прымяняць свае веды і навыкі на практыцы, дасягаць майстэрства ў сваёй справе, быць ініцыятыўнымі ў грамадскім жыцці. Бо моладзь, у першую чаргу — важны для эканомікі раёна рэсурс. І трэба, каб новаспечаныя спецыялісты не толькі добра працавалі, але і годна зараблялі, канчаткова замацаваўшыся на нашай зямлі.

Тамара Фёдараўна папрасіла расказаць рабят, з якімі праблемамі, цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца, што асабліва хвалюе. Але ўчорашніх студэнтаў, як аказалася, літаральна ўсё задавальняе. Кіраўнікі на месцах ім аказваюць усялякую падтрымку, жыллёвае пытанне зараз востра не стаіць, створаны ўмовы і для актыўнага адпачынку.

На заканчэнне сустрэчы маладыя спецыялісты з экскурсіяй наведалі ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод» і гісторыка-краязнаўчы музей.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тамара Сямёнава сустрэлася з маладымі спецыялістамі. Нядаўнія выпускнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика