Наводзіце парадак на падворку?
10.04.2019
—
Разное
|
Наступіў пажаранебяспечны перыяд, і кожны гаспадар імкнецца да парадку на сваім падворку. Хтосьці вывозіць смецце, а хтосьці ідзе па шляху найменшага супраціўлення - спальвае яго. Як вядома, за разведзеным вогнішчам патрэбна вока ды вока, які пры парыве ветру здольны ператварыцца ў нястрымнага ворага. Ратавальнікі Івацэвіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях працягваюць праводзіць рэйды і нагадваць домаўладальнікам аб неабходнасці няўхільнага выканання правілаў пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў і спальванні смецця. Як трэба гэта рабіць? На гэты і ўсе іншыя пытанні ў ходзе наведвання домаўладанняў даў адказы выконваючы абавязкі начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Дыдышка Віталь Аляксандравіч. Паліць вогнішчы не забараняецца, але неабходна праяўляць максімальную асцярожнасць. Калі вы развядзеце агонь на адлегласці не менш за 10 метраў ад бліжэйшых будынкаў у зацішнае надвор'е, будзеце кантраляваць працэс, бяды не здарыцца. Яшчэ лепш і надзейней - вогнішча акапаць па перыметры. Выпальванне сухой травы - даволі актуальнае праблемнае пытанне для такой пары. Памятайце, што за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. Не кажучы ўжо пра тое, што бестурботныя дзеянні могуць прывесці і да больш сумных наступстваў. Не варта ў прамым сэнсе слова гуляць з агнём. Віталь Аляксандравіч таксама давёў жыхарам інфармацыю аб сітуацыі, якая склалася з пажарамі ў раёне і вобласці, нагадаў аб недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду, а таксама аб небяспецы курэння ў ложку. Таксама домаўладальнікам былі ўручаны лістоўкі і буклеты з патрабаваннямі асноўных правілаў пажарнай бяспекі.
Івацэвіцкі РАНС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Помніце пра бяспеку! |
|