Правоохранители усилили контроль за объектами АПК. 21.by

Правоохранители усилили контроль за объектами АПК

10.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напачатку пасяўной кампаніі трэба знізіць крымінагенную рызыку, папярэдзіць правапарушэнні ў сферы сельскай гаспадаркі. Але рэйды па аб’ектах аграпрамысловага комплексу, якія праводзяць праваахоўнікі, паказваюць, што сітуацыя зусім не аптымістычная.

З канца лютага па выніках 59 маніторынгаў сельгасаб’ектаў Ушаччыны вынесена 18 прадпісанняў на ўхіленне прычын і ўмоў, што садзейнічаюць здзяйсненню правапарушэнняў.
– Шмат дзе назіраецца слабая тэхнічная ўмацаванасць: адсутнасць агароджы, замкоў, неабходнага асвятлення, стацыянарнай тэлефоннай сувязі, – расказвае часова выконваючы абавязкі начальніка РАУС У.Сасіноўскі. – Выяўляем таксама пашкоджаныя вокны і дзверы, свабодны доступ да месцаў захоўвання запчастак, угнаенняў, ГЗМ і іншых таварна-матэрыяльных каштоўнасцей. Усё гэта спрыяе здзяйсненню правапарушэнняў. Падчас праверак звяртаем увагу і на тэхнічны стан транспарту, яго аснашчанасць святлоадбівальнымі элементамі, праходжанне тэхагляду, фізічны стан механізатараў. У полі зроку таксама – антысанітарыя, захламленасць тэрыторый, разукамплектаванасць тэхнікі.
На жаль, многія аграрыі ў адказную вясеннюю пару дазваляюць сабе “вольнасці”. За адзначаны перыяд устаноўлена тры факты адсутнасці на рабочым месцы вартаўнікоў (пры гэтым вароты на мехдварах былі адкрыты). Яшчэ два на момант праверкі спалі.
– Шчыра здзівіўся, калі 31 сакавіка ў КУСГП “Кублічы” быў вымушаны будзіць аднаго такога работніка, – кажа начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС В.Парфяновіч. – На гадзінніку не было яшчэ і 21.00. Не “збянтэжылі” мужчыну ні святло фар, ні гук аўтамабіля, які заехаў на тэрыторыю мехдвара.
Яшчэ больш аграрыяў “засвяціліся” на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення. Толькі 31 сакавіка такіх выяўлена чацвёра. П’яныя жывёлаводы з комплексу “Глыбачка” КУСГП “Глыбачаны” і МТФ “Слабада” КУСГП “Арэхаўна” хіба што знаходзіліся на тэрыторыі ферм. З паказчыкам у 2,6 праміле адзін мужчына самастойна рухацца не мог – “адпачываў” прама сярод статка. Бытоўку выбрала для гэтай мэты прадстаўніца слабага полу, у крыві якой таксама выяўлена больш за 2 праміле алкаголю. У адносінах усіх нецвярозых складзены адміністрацыйныя пратаколы – ім пагражае штраф ад 1 да 10 базавых велічынь.
Па словах начальніка штаба Ушацкага РАУС С.Ціханёнак, яшчэ ні адзін рэйд па аб’ектах АПК не абышоўся без казусаў. Так, напрыклад, з перарывам у 6 дзён давялося наведаць ААТ “Дземенец” – і двойчы непрыемна здзівіцца ўбачанаму. Два няспраўныя трактары і аўтамабіль УАЗ знаходзіліся за тэрыторыяй агароджы, і да іх меўся свабодны доступ. Не ўсе дзверы аўтатранспарту на мехдвары былі зачынены. Як, зрэшты, і памяшканне дыспетчарскай, дзе знаходзіліся матэрыяльныя каштоўнасці: электрычны чайнік, веласіпед і іншае. Не лепшая сітуацыя назіралася на тэрыторыі малочнатаварнай фермы “Глыбачка”. У незачыненым памяшканні захоўваліся дзве бочкі, якія на балансе прадпрыемства не значацца. А ў самы разгар рабочага дня – з 13.00 да 13.30 – вартаўніка на месцы не аказалася. Пры гэтым ферма была адчынена, а буйная рагатая жывёла ўтрымлівалася ў дрэнных умовах.
Нягледзячы на шэраг каральных мераў, у міліцыі запэўніваюць, што прымаюць іх у выключных выпадках, з разуменнем ставяцца да няпростага фінансавага стану сельгаспрадпрыемстваў, іх праблем з кадрамі. Але мірыцца з фактамі безгаспадарчасці не намераны.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напачатку пасяўной кампаніі трэба знізіць крымінагенную рызыку, папярэдзіць правапарушэнні ў сферы сельскай гаспадаркі. Але рэйды па аб’ектах аграпрамысловага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика