Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас уручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам розных галін народнай гаспадаркі. Сярод узнагароджанных – жыхары нашага раёна. 21.by

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас уручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам розных галін народнай гаспадаркі. Сярод узнагароджанных – жыхары нашага раёна

12.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

У сераду ў Палацы рэспублікі Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас уручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам розных галін народнай гаспадаркі. Адпаведны Указ быў падпісаны Прэзідэнтам нашай краіны 26 лістапада 2018 года.

Так, медаль Францыска Скарыны, якім узнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і памнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага  патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа, атрымалі старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Крупец і настаўнік фізічнай культуры Грыцкевіцкага НПК д/с-СШ Міхаіл Паляшчук.

Людміла Уладзіміраўна ў свой час закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Максіма Горкага (зараз — БДПУ імя Максіма Танка), 12 гадоў адпрацавала настаўнікам-дэфектолагам у Гарадзейскай школе-інтэрнаце для дзяцей са слабым слыхам, у 1993 годзе ўзначаліла раённы камітэт галіновага прафсаюза, а яшчэ праз тры гады была абраная старшынёй вядучай грамадскай арганізацыі, якая прадстаўляе інтарэсы жанчын Нясвіжчыны. Менавіта гэта яе грамад-ская дзейнасць і была адзначана высокай узнагародай.

На рахунку арганізацыі, якую ўзначальвае Людміла Уладзіміраўна — удзел у сацыяльна значымых ініцыятывах і акцыях, рэспубліканскіх і абласных конкурсах, мноства добрых і карысных спраў, дзякуючы якім шмат жанчын, дзяцей, пажылых людзей, інвалідаў і шматдзетных сем’яў адчулі цяпло, клопат і ўвагу. Актыўная сацыяльная работа РА ГА “Беларускі саюз жанчын” і яе кіраўніка і раней не заставалася незаўважанай — яшчэ ў 2014 годзе Людміла Уладзіміраўна была ўзнагароджана Дыпломам “Жанчына года Міншчыны”, а па выніках работы за 2018 год Нясвіжская раённая арганізацыя  была прызнана лепшай сярод такіх жа арганізацый ГА “Беларускі саюз жанчын” Мінскай вобласці.

 

Міхаіл Васільевіч Паляшчук працуе ў Грыцкевіцкім НПК д/с-СШ настаўнікам фізічнай культуры з 1980 года — ад самага заканчэння Беларускага дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інстытута фізічнай культуры. З 2011 года сумяшчае асноўную працу з работай трэнера ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе пярвічнай арганізацыі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агракамбінат Сноў” Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Дзякуючы М.В. Паляшчуку Грыцкевіцкі НПК д/с-СШ на працягу трыццаці аднаго года лідзіруе ў раённай спартакіядзе школьнікаў, ён рыхтуе раённыя каманды да ўдзелу ў абласной спартакіядзе і абласныя каманды — да ўдзелу ў рэспубліканскай. Педагог з’яўляецца трэнерам зборнай каманды вобласці па зімовым мнагабор’і “Здароўе” Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, трэнерам зборнай каманды вобласці па летнім мнагабор’і “Здароўе” Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зборнай каманды вобласці па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі “Снежны снайпер” на прызы рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Прэзідэнцкі спартыўны клуб”.

М.В. Паляшчук падрыхтаваў чатырох кандыдатаў у майстры спорту, двух майстроў спорту, аднаго майстра спорту міжнароднага класа. Сярод яго выхаванцаў ёсць удзельнікі кубка Еўропы і кубка свету, прызёр чэмпіянату Еўропы, пераможца Сусветных алімпійскіх гульняў моладзі.

Пра другіх прадстаўнікоў Нясвіжчыны, якія ў той жа дзень атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды, мы раскажам у наступных нумарах нашай газеты.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду ў Палацы рэспублікі Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас уручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам розных галін народнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика