Пракуратура дабілася калоніі для двух удзельнікаў смяротнай экстазі-вечарынкі
12.04.2019 17:06
—
Разное
|
Антон займаўся пакупкай наркотыкаў для вечарынкі / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё 12 красавіка Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыйную скаргу ў дачыненні да ўдзельнікаў экстазі-вечарынкі, падчас якой ад перадазіроўкі загінула 19-гадовая Дзіяна. Пракуратура апратэставала прысуд, які палічыла занадта мяккім. У выніку двум з сямі хлопцаў пагражае калонія. Антон мусіць адправіцца ў яе на 3 гады, Сафія — на 2. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла памочніца старшыні Мінгарсуда Надзея Антонік. Як паведаміў нам бацька Антона Іван, у панядзелак, 15 красавіка, сям'я збіраецца абскардзіць новы прысуд. У студзені маладых людзей асудзілі па частцы 1 артыкула 328 за незаконны абарот наркотыкаў. 21-гадоваму Антону суд прызначыў тры гады абмежавання волі, ён правядзе іх у папраўчай установе. Сафію, якая разам з Антонам займалася пакупкай экстазі, прысудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без адпраўлення ў папраўчую ўстанову). Астатнія ўдзельнікі вечарынкі — Фёдар, Кіра, Марыя, Кацярына і Ілля — пакараныя двума гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Антон займаўся пакупкай наркотыкаў для вечарынкі / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё 12 красавіка Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыйную скаргу ў дачыненні да...
|
|