На Кіраўшчыне прайшоў чарговы Дзень жывёлавода. 21.by

На Кіраўшчыне прайшоў чарговы Дзень жывёлавода

12.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:



У мінулую пятніцу ў раёне быў праведзены чарговы адзіны Дзень жывёлавода. Адна з груп, у якую ўваходзілі кіраўніцтва ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ларыса Гаўрылава, правяла сустрэчу з калектывамі МТФ “Любонічы” і МТК “Уласавічы” РАПТЗ.

Ларыса Гаўрылава давяла да ведама работнікаў жывёлагадоўчых аб’ектаў асноўныя пытанні сацыяльна-эканамічнага становішча ў раёне, спынілася на актуальных вясной задачах навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў. Пры гэтым яна папярэдзіла сяльчан аб недапушчэнні палаў травы, якія могуць прывесці да бяды не толькі ў выглядзе пажараў, але і гібелі людзей, трагічныя прыклады ёсць ужо сёлета ў вобласці.

Асаблівую ўвагу Ларыса Гаўрылава звярнула на неабходнасць навядзення парадку ў жывёлагадоўчых памяшканнях і на прыфермскіх тэрыторыях, прычым не толькі падчас санітарных дзён. Кожны на сваім участку работы павінен падтрымліваць парадак і зрабіць гэта нормай.

Члены інфармацыйнай групы закцэнтавалі ўвагу жывёлаводаў на неабходнасці задзейнічання ўсіх магчымых рэзерваў, якія будуць спрыяць павелічэнню аб’ёмаў вытворчасці малака і паляпшэнню яго якасці, а, значыць, і больш высокаму ўзроўню заработнай платы.

Не засталіся без увагі і пытанні, якія хвалююць сяльчан. Нараканняў на работу службаў, адказваючых за жыццезабеспячэнне насельніцтва не было выказана. Прагучала толькі пажаданне пашырыць у гандлёвай кропцы райспажыўтаварыства аг.Любонічы асартымент таварыў з цукразамяніцелем, для людзей, якія маюць захворванне на дыябет. Вырашэнне зваротаў узята на кантроль.
У межах Дня жывёлавода быў праведзены маніторынг інфармацыйных стэндаў і дакументацыі, стану бытавых памяшканняў і месцаў для адпачынку.

На МТК “Уласавічы” члены інфармацыйнай групы выканалі ганаровую місію — уручылі работніцы комплексу мнагадзетнай маці Вользе Лазаковіч Падзячнае пісьмо ад кіраўніцтва Бабруйскага гандлёва-эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа за дастойнае працоўнае выхаванне сына Дзмітрыя.

Людміла СЯМЁНАВА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую пятніцу ў раёне быў праведзены чарговы адзіны Дзень жывёлавода. Адна з груп, у якую ўваходзілі кіраўніцтва ААТ “Кіраўскае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика