Брытанскі комік памёр на сцэне адразу пасля жарту пра інсульт. 21.by

Брытанскі комік памёр на сцэне адразу пасля жарту пра інсульт

13.04.2019 12:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixel8000

60-гадовы брытанскі комік Ян Кагніта памёр на сцэне адразу пасля таго, як пажартаваў пра інсульт. Як паведамляе Бі-Бі-Сі, гэта здарылася ў горадзе Бістэр у адным з мясцовых бараў.

Падчас выступу шоўмэн пажартаваў, што калі ачуняе пасля інсульту, то зможа размаўляць па-валійску. Літаральна праз 10 хвілінаў яму стала блага і ён прысеў на крэсла на сцэне. Прысутныя не адразу зразумелі, што адбываецца, і прынялі гэта за акторскую гульню. Пазней яму выклікалі медыкаў, але яны здолелі толькі канстатаваць смерць.

Ян Кагніта адчуў сябе блага яшчэ да свайго выступу, але настаяў на тым, каб усё ж выйсці на сцэну.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixel8000 60-гадовы брытанскі комік Ян Кагніта памёр на сцэне адразу пасля таго, як пажартаваў пра інсульт. Як паведамляе Бі-Бі-Сі, гэта здарылася ў горадзе Бістэр у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика