Горды тым, што сее хлеб. 21.by

Горды тым, што сее хлеб

15.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Горды тым, што сее хлеб
Пасяўная кампанія  ў раёне набірае хаду. Паводле звестак райсельгасхарчу, на ўчарашні дзень было засеяна 3190 гектараў зерневых і зернебабовых.
І калі ў пачатку пасяўной па тэмпах ААТ “Прыазёрны мір” быў  у хвасце раённай зводкі, то сёння ў гаспадарцы засеяна амаль палова да патрэбнага. Дырэктар сельгасарганізацыі Юрый Савіцкі кажа, што механізатары ўсе мясцовыя,  стараюцца. Тым не менш у кіраўніка прадпрыемства кожны дзень баліць галава пра тое, каб хапала паліва, каб не псавалася тэхніка, каб механізатары якасна рыхтавалі глебу да сяўбы, каб надвор’ не падвяло. Вядома, ніводны пасяўны агрэгат не застрахаваны ад паломак. Вось і на мінулым тыдні адзін з іх выйшаў са строю, і  механізатар Ігар Літвін адправіўся на рамонт.
На полі за Пісаравым на МТЗ з шасцімятровым пасяўным агрэгатам працаваў  Міхаіл Шыёнак (на здымку). Ён расказаў, што ў кабіне знаходзіцца “папка механізатара” з нормамі выпрацоўкі, расцэнкамі, умовамі спаборніцтваў на ўсіх відах палявых работ, умовамі матэрыяльнага і маральнага заахвочвання за добрыя вынікі. А яны ў Міхаіла ёсць – за дзень засявае да 40 гектараў зерневых культур. “Я люблю час пасяўной, – кажа механізатар. – На палетках працую да цёмнага. Стамляюся, але адчуваю маральнае задавальненне і гордасць ад таго, што сею хлеб”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №30 ад 16.04.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Горды тым, што сее хлеб Пасяўная кампанія  ў раёне набірае хаду. Паводле звестак райсельгасхарчу, на ўчарашні дзень было засеяна 3190 гектараў зерневых і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика