Фестываль гісторыі і культуры рыхтуецца берасцейскімі актывістамі ў партнёрстве з мясцовымі ўладамі
15.04.2019 19:48
—
Разное
|
Фестываль, прымеркаваны да гадавіны атрымання Берасцем Магдэбургскага права, пройдзе 17 жніўня ў Гарадскім садзе, дзе зараз адбываецца добраўпарадкаванне тэрыторыі. Наведаць імпрэзу зможа кожны - уваход будзе бясплатны. - Гэта сучасны фестываль у новым для горада фармаце і ў незвычайным месцы. Мы праводзім яго, каб кожны актыўны берасцеец мог адзначыць 1000-годдзе Берасця не толькі як глядач - старонні назіральнік, але і як актыўны ўдзельнік, як арганізатар адной са святочных імпрэзаў. І, канешне, у нашых планах паказаць сярэднявечную гісторыю Берасця ў сучасным, прывабным для моладзі фармаце - з інтэрактывам, крэатыўным візуалам, элементамі віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, - паведаміла адна з каардынатарак фестывалю Алена Каховіч. Арганізатары заклікаюць далучацца да арганізацыі фестывалю актыўных берасцейцаў, якім цікава яго тэматыка і сучасныя фарматы вулічных святаў. Можна прапаноўваць свае ідэі для розных пляцовак актыўнасцяў. Можна аказваць валанцёрскую дапамогу падчас падрыхтоўкі і правядзення фэсту. Можна стаць спонсарам або партнёрам фестывалю. А можна паўдзельнічаць у сустрэчах з арганізатарамі падобных імпрэз з іншых гарадоў Беларусі і прыдумаць свае ўласныя “фішкі”. У бліжэйшыя месяцы дзяліцца ідэямі ў Берасце прыедуць эксперты ў арганизацыі фестывалей у Беларусі. Далучыцца да каманды арганізатараў, спонсараў і валанцёраў Фестывалю гісторыі і культуры «Úlmus» можна з дапамогай гэтай формы: https://forms.gle/Vj2MFya8o9n7iv1P8. На сённяшні момант на фестывалі «Úlmus» плануецца арганізаваць 11 пляцовак з рознымі актыўнасцямі: 1. Інфазона (можна будзе даведацца пра свята і атрымаць мерч фестывалю). 2. Пікнік. 3. Фудкорт. 4. Дзіцячая пляцоўка. 5. Маркет (пляцоўка продажу вырабаў рамеснікаў і лакальных брэндаў). 6. Лекторый (лекцыі па гісторыі Берасця, што насілі, як працавалі і дзе адпачывалі берасцейцы 500 год таму). 7. Гістарычная лакацыя (візуальныя і інтэрактыўныя матэрыялы пра гісторыю Берасця). 8. Сцэна (акустычны музычны канцэрт). 9. Альтэрнатыўная пляцоўка анлайн-часопісу “Бінокль”. 10. Турыстычная лакацыя (пляцоўка фізічных актыўнасцяў для дзяцей і дарослых). 11. Арт-пляцоўка (лакацыя з інсталяцыямі і лэнд-артам). Што: фестываль гісторыі і культуры «Úlmus». Дзе: Берасце, Гарадскі сад, скрыжаванне вуліц Леніна і Машэрава. Калі: 17 жніўня 2019, субота. Арганізатары фестывалю: Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» і Адміністрацыя Ленінскага раёну Берасця пры падтрымцы Берасцейскага гарвыканкаму. Галоўны інфармацыйны партнёр фестывалю – часопіс “Бінокль”. Арганізацыйныя партнёры: Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці, Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова Аазіс, “MYSA bag”, грамадскія арганізацыі “Час Зямлі”, “YMCA”, ініцыятывы “Гарадскі ляснічы”, “Зала чакання”. Даведка: Назва фестывалю - «Úlmus» - перакладаецца з латыні як вяз, або бэрэст. Менавіта ад гэтага слова, па меркаванні даследчыкаў, паходзіць назва Берасця.
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
|