У Оршы невядомыя знявечылі сабак — засунулі ім у вочы палкі. 21.by

У Оршы невядомыя знявечылі сабак — засунулі ім у вочы палкі

16.04.2019 10:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Оршы невядомыя знявечылі двух сабак — засунулі ім у вочы палкі. Пра гэтае жахлівае здарэнне паведамляе прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці. Бяздомныя жывёлы жылі ў двары аднаго з шматпавярховікаў. Людзі кажуць, што праблем ад іх не было. У міліцыю звярнуўся адзін з мясцовых жыхароў, праводзіцца праверка. Праваахоўнікі ўжо звярнуліся да грамадзян з просьбай дапамагчы знайсці зламыснікаў.

Міліцыя нагадвае пра адміністрацыйную і крымінальную адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Яна заклікае сведкаў падобных дзеянняў, а таксама гаспадароў жывёлаў, якія пацярпелі, адразу ж звяртацца ў праваахоўныя органы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com У Оршы невядомыя знявечылі двух сабак — засунулі ім у вочы палкі. Пра гэтае жахлівае здарэнне паведамляе прэс-служба міліцыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика