Пасажырка маршруткі ў Браславе зламала нагу падчас тармажэння. 21.by

Пасажырка маршруткі ў Браславе зламала нагу падчас тармажэння

17.04.2019 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

64-гадовая пасажырка маршруткі ў Браславе зламала нагу і атрымала ўдары пасля рэзкага тармажэння мікрааўтобуса, інфармуе БЕЛТА.

Здарэнне адбылося зранку 16 красавіка. Пры павароце направа кіроўца маршруткі рэзка прытармазіў, каб прапусціць пешаходаў на нерэгуляваным пераходзе. У гэты момант пенсіянерка і павалілася. 

Пазней жанчына патлумачыла, што загадзя паднялася са свайго месца, каб выйсці на наступным прыпынку. 

Дарэчы, у маршрутцы ехалі яшчэ дзевяць пасажыраў, яны пры здарэнні не пацярпелі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА 64-гадовая пасажырка маршруткі ў Браславе зламала нагу і атрымала ўдары пасля рэзкага тармажэння мікрааўтобуса, інфармуе БЕЛТА. Здарэнне адбылося зранку 16...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика