| У Ратамцы пад Мінскам ветэран вайны захоўваў на даху дома тратыл
					17.04.2019 18:38
					 —
					Разное
					
          	| 
					  
				  minobl.mvd.gov.by У Ратамцы пад Мінскам ветэран вайны захоўваў на даху дома тратыл — каля 600 грамаў. На небяспечную знаходку натрапіў яго ўнук і звярнуўся ў міліцыю. Па словах 31-гадовага мужчыны, ён займаўся рэканструцыяй даху і знайшоў сярод смецця схаваныя скрутак з тратылавымі шашкамі. Версія ў яго адна — выбухоўку захоўваў дзядуля, які ўжо памёр. Здарэнне адбылося ўдзень 15 красавіка. На месца выехала міліцыя, супрацоўнікі Следчага камітэта, эксперты і сапёры. Яны прыйшлі да высновы, што выбухоўка адносіцца да часу Другой сусветнай вайны. Яе адправілі на экспертызу, пасля якой знішчаць, інфармуе сайт . Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так  minobl.mvd.gov.by   У Ратамцы пад Мінскам ветэран вайны захоўваў на даху дома тратыл — каля 600 грамаў. На небяспечную знаходку натрапіў яго ўнук і звярнуўся ў міліцыю. Па... | 
		
		
		 |