У аграгарадку Пагародна добраўпарадкавалі помнік дзяўчатам-сувязісткам. 21.by

У аграгарадку Пагародна добраўпарадкавалі помнік дзяўчатам-сувязісткам

17.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1C9A5038

Помнік у выглядзе рымскай лічбы IV, якая сімвалізуе подзвіг чатырох сувязістак, загінуушых на пагародзенскай зямлі падчас баёў у гады Вялікай Айчыннай вайны, пафарбавалі ў белы колер. Ён нясе ў сабе чысціню і дабрыню, пачуццё міру і перамогі, маладосці і духоўнасці. Усё гэта было ўласціва і дзяўчатам, аддаўшым свае жыцці ў імя сённяшніх сонечных мірных дзён.

— Прывесці ў парадак помнік перад такімі вялікімі святамі, як Вялікдзень, дзень Перамогі і 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — гэта наш хрысціянскі абавязак, — расказала работніца КСУП э/ б “Пагародна” Марыя Скрундзь. — Разам са мной тут працуюць Зыгмунд Матоніс, Яўген Сямёнаў і Андрэй Кодзіс. Сёння пабелім помнік і прывядзём у парадак  тэрыторыю ля яго. У хуткім часе сумесна са школьнікамі высадзім кветкі.


1C9A5049

1C9A5043

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Помнік у выглядзе рымскай лічбы IV, якая сімвалізуе подзвіг чатырох сувязістак, загінуушых на пагародзенскай зямлі падчас баёў у гады Вялікай Айчыннай вайны,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика