На пажары ў Гарадку эвакуявалі 18 чалавек і выратавалі аднаго
18.04.2019 09:40
—
Разное
|
vitebsk.mchs.gov.by 17 красавіка ў 23:19 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у Гарадку на вуліцы Невельская шаша, Прыбыўшы на месца выкліку, яны пабачылі дым з акна кватэры на чацвёртым паверсе чатырохпавярховага жылога дома. У кватэры супрацоўнікі МНС выявілі, што на канапе спіць гаспадар. Ратавальнікі вывелі яго з палаючага памяшкання. 55-гадовы мужчына з апёкамі рук і твару быў шпіталізаваны ў раённую лякарню. З суседніх кватэр супрацоўнікі МНС эвакуявалі 18 чалавек, ніхто з іх не пацярпеў. Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. МНС падкрэслівае, што трагедыі атрымалася пазбегнуць дзякуючы пажарнаму апавяшчальніку. Яго сігнал пачула суседка і затэлефанавала ратавальнікам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
vitebsk.mchs.gov.by 17 красавіка ў 23:19 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у Гарадку на вуліцы Невельская шаша, інфармуе прэс-служба МНС. Прыбыўшы на месца...
|
|