Яснае надвор’е, без ападкаў, якое ўсталявалася на тэрыторыі раёна апошнія два тыдні, падобна на тое, што скончыцца на гэтыя выхадныя. Метэаролагі абяцаюць дажджы і воблачнасць, праўда, тэмпература застанецца ў межах кліматычнай нормы.
Сёння, 18 красавіка, удзень паветра прагрэецца да 15…18 градусаў цяпла. Вецер чакаецца паўночнага напрамку — 5 — 7 метраў за секунду. Надвор’е — яснае, без ападкаў. Ноччу — +4…+8 °С.
У пятніцу, 19 красавіка, вецер свайго напрамку і сілы не зменіць — тыя ж 5 — 7 м/с. Слупок тэрмометра ў гэты дзень пакажа 13…15 градусаў са знакам “+”, уначы — 3…6 цяпла. Ападкаў спецыялісты не абяцаюць.
У суботу, 20 красавіка, на працягу дня чакаецца пераменная воблачнасць і невялікія дажджы. Вецер — паўночна-заходні — да 6 м/с. Удзень — +14…+16 °С, ноччу — +6…+8 °С.
Нядзеля чакаецца менш цёплай: удзень 11…13 градусаў вышэй за нуль. Надвор’е прагназуецца воблачным з праясненнямі і з невялікімі дажджамі. Вецер — неістотны. Уначы — +6…+8 °С.
У панядзелак, 22 красавіка, верагодней за ўсё, будзе пахмурна з праясненнямі, магчымы кароткачасовыя невялікія ападкі. Паўднёва-ўсходні вецер складзе 5 — 7 м/с. Дзённая тэмпература — +11…+13 °С, ноччу — +6…+8 °С.
“НН”.