Образцовый хор Ушачской детской школы искусств завоевал победу на конкурсе хоровой и вокальной музыки в Орше
19.04.2019
—
Разное
|
Калі запытала ва ўдзельніц Узорнага хору Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў, хто з іх бываў у “Хатыні”, большасць узнялі рукі. І нават самыя малодшыя, якія на свае вочы не бачылі мемарыял, запэўнілі, што ведаюць яго гісторыю. А таму зусім нядзіўна, што пры выкананні вакальнага твору “Званы Хатыні” па целах у юных спявачак бягуць мурашкі. Ды і не толькі ў іх. Акампаніятар калектыву Вольга Аляксандраўна Цітова прызнаецца, што баіцца збіцца з мелодыі, бо на вочы наварочваюцца слёзы. Вядома ж, адчуваюць гэту пранізлівую энергетыку і слухачы: твор стаў ключавым момантам праграмы, якую наш калектыў прадставіў на V адкрытым гарадскім фестывалі-конкурсе харавой і вакальнай музыкі “Аршанская скарбніца”. Вядома ж, поспех мацуецца не толькі на добрым выкананні, а і на ўдалым падборы рэпертуару: прыгаданыя “Званы Хатыні” Жанна Віктараўна спецыяльна пераклала для дзіцячага хору, зрабіўшы іх разынкай выступлення, а іншыя грані творчых магчымасцяў падкрэслілі патэтычны твор С.Рахманінава “Слаўся!”, беларуская народная песня “Весялушкі” і арыгінальны нумар “Зіма” – некалькі дзяўчат аздаблялі яго гукамі ігры на бакалах. “Мы вельмі хваляваліся, бо ўпершыню мелі справу з такім “інструментам”, – прызнаецца юная спявачка Ульяна Ядрэўская. Наталля БАГДАНОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі запытала ва ўдзельніц Узорнага хору Ушацкай дзіцячай школы мастацтваў, хто з іх бываў у “Хатыні”, большасць узнялі рукі. І нават самыя малодшыя, якія на свае...
|
|