Каля Астраўца ледзь не згарэла вёска, ратавальнікаў выклікала жыхарка Літвы
19.04.2019 14:26
—
Разное
|
ostrovets.by У Астравецкім раёне ледзь не згарэла вёска. Здарэнне адбылося ўвечары 18 красавіка ў вёсцы Шацернікі Гервяцкага сельсавета. Агонь паспеў знішчыць дом, чатыры гаспадарчыя пабудовы і сухую расліннасць на амаль 15 гектарах, Ратавальнікаў выклікала жыхарка Літвы, якая прыехала да сваёй маці. Спачатку загарэўся нежылы дом. Паколькі ў вёсцы толькі некалькі жыхароў, змагацца з агнём не было каму. А ён хутка распаўсюджваўся. Аднак на дапамогу прыйшлі работнікі Астравецкага лясгасу і прадпрыемства "Гервяты", якія прыслалі тэніку для падвозу вады і апрацоўкі зямлі. Прычына ўзгарання пакуль невядомая. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ostrovets.by У Астравецкім раёне ледзь не згарэла вёска. Здарэнне адбылося ўвечары 18 красавіка ў вёсцы Шацернікі Гервяцкага сельсавета. Агонь паспеў знішчыць дом,... |
|