Як праходзіў рэспубліканскі суботнік у Залессі (+ВІДЭА)
20.04.2019
—
Разное
|
Сёння, 20 красавіка, па ўсёй Беларусі праходзіць
Усе працавалі дружна, кожны на сваім участку. Як адзначыў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, суботнік яшчэ больш згуртоўвае людзей, якія працуюць разам у адной установе, выконваюць ускладзеныя на іх функцыянальныя абавязкі. Генадзь ХАРУЖЫК Частка заробленых на суботніку грошай будзе выдаткавана на добраўпарадкаванне нашага горада, будзе прыведзена ў парадак пэўная колькасць аб’ектаў, у тым ліку выкананы работы на мемарыяле ахвярам Першай сусветнай вайны. Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў сказаў, што з задавальненнем прыязджае на суботнік у родныя мясціны і вельмі задаволены тым, што ўносіць пасільны ўклад у добраўпарадкаванне Смаргоншчыны. Ён таксама прыняў самы актыўны ўдзел у прывядзенні ў належны парадак крыніцы, якой карысталіся нашы продкі. Андрэй Анатольевіч адзначыў, што летась у сістэме Дзяржкаммаёмасці на кадастравай карце вырашана было адлюстроўваць крыніцы, якія ёсць на тэрыторыі нашай краіны. Андрэй ГАЕЎ Супрауцоўнікі гэтага ведамства звярнуліся да людзей, каб яны паведамлялі аб крыніцах, якія будуць занесены на кадастравую карту. Што датычыць правядзення суботніка, то па меркаванні Андрэя Гаева, “гэта добры элемент згутравання ўсіх нас вакол роднай зямлі, дзе мы выраслі і жывём”. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара і Наталлі АНТОНЕНКI. Відэа аддзела аддзела тэлевяшчання “Окс-ТВ”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 20 красавіка, па ўсёй Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік. У Смаргонскім раёне на ім працуюць калектывы розных прадпрыемстваў, арганізацый і... |
|