Віншаванне мясцовай улады з Вялікднём
21.04.2019
—
Разное
|
Ад усёй душы віншуем усіх каталіцкіх хрысціян са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем.
Гэта свята сімвалізуе выратаванне свету і чалавека, перамогу жыцця, дабра і святла. Яно нагадвае нам пра галоўныя духоўныя каштоўнасці, раскрывае лепшыя чалавечыя якасці і робіць свет чысцейшым, спрыяе духоўнаму збліжэнню людзей, умацаванню міру і згоды народаў, якія насяляюць наш шматнацыянальны раён. Няхай свята Вялікадня напоўніць сэрцы радасцю і самымі добрымі пачуццямі, сагрэе цяплом вашыя сем'і і прынясе добрыя перамены. Толькі з верай у дабро мы зможам пераадолець усе жыццёвыя цяжкасці. Міру, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям. Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад усёй душы віншуем усіх каталіцкіх хрысціян са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем.
|
|