У педуніверсітэце ў цэнтры Мінска знайшлі снарад часоў вайны
22.04.2019 15:38
—
Разное
|
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё 22 красавіка з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта эвакуявалі студэнтаў і супрацоўнікаў. У каментары Еўрарадыё, студэнты паведамілі, што на заднім двары ў металаломе знайшлі снарад часоў вайны. Звесткі пра эвакуацыю з будынка на плошчы Незалежнасці ў цэнтры Мінска з'явіліся каля 13:10. Аднак ужо ў 13:40 студэнты знаходзіліся на занятках, ніякага ачаплення ўжо не было. На месца здарэння выязджала сталічная міліцыя. У Твітары прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама паведаміла, што быў знойдзены снарад часоў Другой сусветнай вайны без выбуховага рэчыва. На месца здарэння былі выкліканыя сапёры. На цяперашні час жыццю і здароўю людзей нічога не пагражае. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё 22 красавіка з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта эвакуявалі...
|
|