У Оршы пенсіянер паліваў інфакіёск вадой (відэа)
22.04.2019 17:20
—
Разное
|
Скрыншот з відэа міліцыі. У Оршы пенсіянер паліваў у гасцініцы інфакіёск аднаго з банкаў вадой. Знайсці зламысніка было не складана — яго дзеянні трапілі на відэа. 72-гадовы мясцовы жыхар неаднаразова падыходзіў да інфакіёска з пластыкавай бутэлькай і адыходзіў, калі хтосьці заходзіў у памяшканне. Інфакіёск ён змог сапсаваць, Пасля затрымання мужчына адмаўляў сваю віну, сцвярджаў, што падыходзіў да інфакіёска, каб... зняць грошы. Калі ж гэта зрабіў, сышоў. У дачыненні пенсіянера распачалі крымінальную справу, артыкул — "Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці". Пра тое, што стала прычынай "помсты" мужчыны інфакіёску, пакуль невядома. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скрыншот з відэа міліцыі. У Оршы пенсіянер паліваў у гасцініцы інфакіёск аднаго з банкаў вадой. Знайсці зламысніка было не складана — яго дзеянні трапілі на...
|
|