Як летам: спецыялісты расказалі пра надвор’е на бліжэйшы час. 21.by

Як летам: спецыялісты расказалі пра надвор’е на бліжэйшы час

23.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  


У бліжэйшы час на тэрыторыі раёна чакаецца сонечнае надвор’е, тэмпература паветра будзе адпавядаць летняй, захаваецца даволі моцны, з парывамі, вецер, ападкаў да выхадных не прагназуецца.

Сёння, 23 красавіка, чакаецца сонечнае надвор’е. Паветра прагрэецца да 18…20 градусаў цяпла ўдзень. Вецер — паўднёва-ўсходняга напрамку — 5 — 7 метраў за секунду. Ападкаў не прадбачыцца. Уначы — 6…10 градусаў вышэй за нуль.

У сераду, 24 красавіка, метэаролагі абяцаюць узмацненне паўднёва-ўсходняга ветру, ён складзе 7 — 9 м/с, парывы — да 16. Надвор’е — сонечнае, без дажджу. Дзённая тэмпература на гэты дзень — 19…21 градусаў са знакам “+”, ноччу — +8…+11 °С.

Чацвер, 25 красавіка, таксама прагназуецца цёплым: тыя ж да 21 °С удзень і па-ранейшаму — бязхмарна і без ападкаў. Паўднёвы вецер чакаецца ў межах 7 — 9 м/с, парывы — да 16. Уначы — 11…14 градусаў цяпла.

У пятніцу, 26 красавіка, удзень спецыялісты абяцаюць да 22 градусаў вышэй за нуль, ноччу — 13…15 цяпла. Будзе пахмурна з праясненнямі. Паўднёва-ўсходні вецер — 5 — 7 м/с.

Пра змяненні ў надвор’і на выхадныя — чытайце ў настпуным матэрыяле.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бліжэйшы час на тэрыторыі раёна чакаецца сонечнае надвор’е, тэмпература паветра будзе адпавядаць летняй, захаваецца даволі моцны, з парывамі, вецер,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика