Навіны Мірскага ДМПТК. Народны тэатр «Батлейка» меў напярэдадні Вялікадня мінскіе гастролі. 21.by

Навіны Мірскага ДМПТК. Народны тэатр «Батлейка» меў напярэдадні Вялікадня мінскіе гастролі

23.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 красавіка ў культурным цэнтры «Корпус» г. Мінск адбылося ўзнагароджанне фіналістаў конкурсу рэалізаваных праектаў па захаванню культурнай спадчыны Беларусі «Спадчына ў дзеянні», які быў арганізаваны беларускім камітэтам ICAMOS.

Праект тэатра «Батлейка» аб аднаўленні і рэканструкцыі Мірскай батлеечнай школы братоў Сілко, які прадставіў на конкурсе яго мастацкі кіраўнік Канстанцін Петрыман, быў узнагароджаны Дыпломам журы конкурсу і ўвайшоў у топ-8 этнакультурных праектаў па аднаўленню нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны.


Таксама 18 красавіка акцёры народнага тэатра «Батлейка» пры УА «Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж» Кацярына Нагнібеда, Анастасія Шавейка, Дзіна Дзенісовіч ды Кірыл Макараў з мастацкім кіраўніком Канстанцінам Петрыманам, прынялі ўдзел у велікодным фестывалі «Радасць», які праходзіў у Мінску і ладзіўся Свята-Елісавецінскім манастыром. Батлейшчыкі распавялі прысутным аб гісторыі развіцця батлейкі на Беларусі, прадставілі дзею Мірскай батлеечнай школы «Салдат ды чорт» і навучылі гледачоў адноўленаму велікоднаму канту з Міршчыны, тым самым падаравалі ўсім сапраўдную радасць.


Навінамі з polymia.by падзяліўся Канстанцін ПЕТРЫМАН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа, мастацкі кіраўнік народнага тэатра “Батлейка”

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 красавіка ў культурным цэнтры «Корпус» г. Мінск адбылося ўзнагароджанне фіналістаў конкурсу рэалізаваных праектаў па захаванню культурнай спадчыны Беларусі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика