Суботнік прайшоў эфектыўна
23.04.2019
—
Разное
|
Больш утульным стаў райцэнтр і населеныя пункты Асіповіччыны за мінулыя выхадныя. I не толькі дзякуючы зеляніне, што набірае сілу і колер, але і маштабнаму добраўпарадкаванню. У рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел амаль 8,5 тысячы чалавек. Было прыбрана 122 гектары плошчаў у населеных пунктах, 124 — на аб’ектах сацыяльнай сферы, 95 — каля прадпрыемстваў і арганізацый; адрамантавана і пафарбавана 2427 метраў пагонных агароджы; пасаджана 1640 дрэў і кустоў. Работы вяліся не толькі 20 чысла, а і напярэдадні. Напрыклад, члены райарганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы” пасадзілі ў пятніцу алею з 25 клёнаў — па сённяшняй колькасці членаў суполкі. А назаўтра яшчэ папрацавалі і разам з землякамі. Каб атрымаць разна-планавую карціну, карэспандэнты “раёнкі” пабывалі на шматлікіх аб’ектах. Было добра бачна, што да суботніка асіпаўчане аднесліся з адказнасцю: праца ішла паўсюдна. Варта адзначыць узорную тэрыторыю філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкіна крынка”. Каля перапрацоўчага прадпрыемства заўсёды парадак, а ў час суботніка быў наведзены дадатковы глянец. Адным з эпіцэнтраў добраўпарадкавання стаў новы корпус райбальніцы. Ва ўзвядзенні агароджы прынялі ўдзел старшыні райвыканкама Павел Налівайка і райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багдановіч.
Асаблівы рух назіраўся на трэцім паверсе новага бальнічнага корпуса: мыліся вокны з унутранага боку, шпакляваліся сцены, вычышчалася плітка. З цягам часу жыхары раёна атрымаюць сапраўды шыкоўную ўстанову аховы здароўя, хоць работы тут яшчэ вельмі шмат.
Пазітыўны настрой і агульнае жаданне зрабіць сваю малую радзіму чысцейшай і прыгажэйшай сталі адметнасцю гэтага красавіцкага дня. Валянціна КОРБАЛЬ. Больш фота — Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш утульным стаў райцэнтр і населеныя пункты Асіповіччыны за мінулыя выхадныя. I не толькі дзякуючы зеляніне, што набірае сілу і колер, але і маштабнаму...
|
|