“Сакрэтная” дзялянка ЖЭЛБ. 21.by

“Сакрэтная” дзялянка ЖЭЛБ

24.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Досыць распаўсюджаная на Асіповіччыне расліна-чырванакніжнік — мядзведжая цыбуля — ва ўгоддзях ДЛГУ “Жорнаўская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу НАН Беларусі” сустракаецца насамрэч рэдка. Па сутнасці, больш-менш значную плошчу яна займае толькі ў адным квартале лясных угоддзяў установы.

osipovichi-reyd-IOZHiRM

Та самая черемша

Інфармацыя аб знаходжанні гэтай дзялянкі супрацоўнікамі базы трымаецца ў сакрэце: чым менш людзей аб ёй ведае, тым прасцей абараняць арэал ахоўваемага віду ад браканьерскай здабычы.

За збор мядзведжай цыбулі, як вядома, прадугледжаны штраф у памеры 20-50 базавых велічынь, да якога дадаецца кампенсацыя экалагічнай шкоды. Разлічваецца апошняя ў залежнасці ад колькасці сабраных кілаграмаў, але ж зборшчыкі за адным калівам у лес не ідуць, таму звычайна за ўрон прыродзе даводзіцца плаціць не адну сотню рублёў.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Досыць распаўсюджаная на Асіповіччыне расліна-чырванакніжнік — мядзведжая цыбуля — ва ўгоддзях ДЛГУ “Жорнаўская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика