В лес теперь можно с «комбайном». Вступило в силу постановление Минлесхоза «О сборе дикорастущих ягод»
25.04.2019
—
Разное
|
Беларусы цяпер могуць збіраць ягады “ручнымі камбайнамі” – 29 сакавіка гэтага года ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства лясной гаспадаркі “Аб зборы дзікарослых ягад”. Дакумент зацвердзіў інструкцыю аб спосабах і прыстасаваннях для збору і нарыхтоўкі ягад у лесе. Пракаменціраваць яго мы папрасілі інжынера па ахове і абароне лесу ДЛГУ “Ушацкі лясгас” І.С.ШУГАЛЕЯ. У дакуменце пазначаны патрабаванні да прылад, каб яны не пашкодзілі ягаднікам і не прывялі да іх знішчэння. Так, інструмент для збору ягад, названы ў народзе “камбайнам”, павінен выглядаць наступным чынам: адлегласць паміж зуб’ямі – не менш за 0,5 сантыметра, у зоне зрывання ягад не павінна быць рэжучых краёў. Акрамя гэтага, у інструкцыі сказана, пры якіх умовах і як трэба збіраць ягады з дапамогай камбайнаў. Дары прыроды павінны быць спелымі, а надвор’е – сухое, без расы на раслінах, неабходна пазбягаць абрыву лісця. Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусы цяпер могуць збіраць ягады “ручнымі камбайнамі” – 29 сакавіка гэтага года ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства лясной гаспадаркі “Аб зборы... |
|