Ад брэнда горада да мабільнага прыкладання: беларускія старшакласнікі раскажуць пра свае праекты на TEDxYouth@Minsk
25.04.2019 16:14
—
Разное
|
Першая вялікая інтэлектуальная канферэнцыя Упершыню для руху TEDx у нашай краіне ўсе выступленні спікераў будуць гучаць на беларускай мове. Удзел у Маштабная маладзёжная канферэнцыя Спікерамі У чырвоным крузе TED на сцэне Prime Hall з 10-хвілінным расказам аб сваіх ужо рэалізаваных праектах у акрэсленых умовамі конкурсу галінах выступяць 10 удзельнікаў фіналу velcom YOUTH: Ілля Баркоўскі (сярэдняя школа №33 г. Гомеля, 11 клас) прадставіць праект па ўстаноўцы ў горадзе QR-кодаў з інфармацыяй пра помнікі архітэктуры і іх аўтараў; Анастасія Шор (гімназія №1 г. Жодзіна, 10 клас) прадставіць ўласны турыстычны брэнд роднага горада; Максім Хамета (гімназія №33 г. Мінска, 11 клас) прэзентуе канцэпцыю інтэрнэт-платформы ўліку дасягненняў школьнікаў, якая дапаможа сфарміраваць партфоліо для будучых работадаўцаў; Крысціна Байко (гімназія №16 г. Мінска, 11 клас) раскажа аб працэсе стварэння інтэрактыўнага гіда па актуальных турыстычных маршрутах беларускай сталіцы для падлеткаў з іншых гарадоў і краін; Сяргей Берлін (ліцэй №1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста, 11 клас) пазнаёміць слухачоў з канцэпцыяй вялікага інклюзіўнага шахматнага турніру з удзелам слабавідушчых людзей; Цімафей Стамброўскі (сярэдняя школа №11 г. Слуцка, 10 клас) раскажа аб тым, як стварае навучальных робатаў для выкладання школьнага курса фізікі; Паліна Мураева (сярэдняя школа №10 г. Мінска, 10 клас) падзеліцца канцэптуальнай ідэяй асаблівай арт-прасторы, дзе людзі атрымаюць магчымасць вучыцца розным спосабам самавыяўлення незалежна ад асаблівасцей свайго фізічнага стану; Мікіта Абрамчук (сярэдняя школа №3 г. Вілейкі, 10 клас) прадэманструе распрацаваныя ім відовішчныя інтэрактыўныя ўрокі фізікі і хіміі з «навуковымі фокусамі», прызначаныя для школ і інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця; Юлія Стэфняк (мінскі радыётэхнічны каледж, 10 клас) прадставіць гарадскі мабільны навігатар для людзей, якія перамяшчаюцца ў інвалідных крэслах, і мам з дзіцячымі каляскамі; Артур Царыковіч (сярэдняя школа №11 г. Слуцка, 10 клас) падзеліцца вопытам рэалізацыі мабільнага прыкладання для распазнання і прадастаўлення інфармацыі аб творах выяўленчага мастацтва. «Сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH – адзін з ключавых праектаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці для нашай кампаніі. Мы вырашылі дапамагчы беларускім падлеткам рэалізаваць іх патэнцыял: прапанаваць ідэі, якія здольныя змяніць свет да лепшага, паказаць, як іх можна ўвасобіць у жыццё, і даць магчымасць расказаць пра іх у папулярным ва ўсім свеце фармаце TED Talks. Мы рады, што праекты, якія выйшлі ў фінал, уяўляюць сабой не толькі ідэю, але і яе рэалізацыю», – адзначыў Мікалай Брэдзелеў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom | A1. У фінале выступленні ўдзельнікаў канферэнцыі будуць ацэньваць эксперты ў сферах культуры, тэхналогій і інклюзіі, майстры публічных прамоў, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізацыйнага камітэта праекта. Усе ўдзельнікі атрымаюць у якасці прыза iPhoneXs, а аўтары трох лепшых праектаў па выніках канферэнцыі стануць пераможцамі конкурсу velcom YOUTH і паедуць на мерапрыемства TEDx у Аўстрыю. Сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH праводзіцца кампаніяй velcom | A1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У рамках праекта была праведзена серыя адукацыйных воркшопаў аб мастацтве прэзентацыі і навыках лідэрскага майстэрства. Інтэрактыўныя заняткі сталі самымі масавымі ў краіне. Больш за 200 старшакласнікаў наведалі кожны з майстар-класаў, яшчэ некалькі тысяч навучэнцаў далучыліся да трансляцыі ў якасці дыстанцыйных удзельнікаў воркшопаў у школах і гімназіях па ўсёй краіне. Заявы на ўдзел у праекце падалі больш за 850 старшакласнікаў з больш чым 230 адукацыйных устаноў краіны. У рамках праекта старшакласнікам было прапанавана рэалізаваць уласную ідэю па адным з трох напрамкаў: культура, тэхналогіі або інклюзія. Адметнай асаблівасцю праекта з'яўляецца тое, што ўся камунікацыя ад падачы заявак да выніковага выступлення вядзецца на беларускай мове. Больш падрабязна аб праекце можна даведацца Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першая вялікая інтэлектуальная канферэнцыя TEDxYouth@Minsk, спікерамі якой стануць 10 беларускіх старшакласнікаў, пройдзе ў Мінску на сцэне канцэртнай залы Prime Hall 18 мая 2019... |
|