МНС: Пажары на Альманах патушылі. 21.by

МНС: Пажары на Альманах патушылі

27.04.2019 10:59 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


МНС

Пажары на Альманскіх балотах, якія працягваліся некалькі сутак, ліквідаваныя, паведамляе сайт МНС. Апошняе ўзгаранне патушылі сёння ў 7:00. Гарэў лес у Вільемскім лясніцтве Палесскага лясгасу, што ў Столінскім раёне каля вёскі Альманы. Верталётамі МІ-8 авіяцыі МНС за ўчорашні дзень зроблена 77 скідаў вады.

За апошнія суткі ў краіне здарылася 8 лясных пажараў на агульнай плошчы 8 га, 14 пажараў на тарфяніках на плошчы 4 га і 25 пажараў травы і хмызняку на плошчы 13 га.

Учора ў 13:00 ліквідавалі пажар сухой расліннасці і лесу на тэрыторыі Кіраўскага лясніцтва каля вёскі Красноўка Нараўлянскага раёна.

МНС нагадвае, што па ўсёй краіне ўведзеная забарона на наведванне лясоў і называе гэта “гранічнай, але эфектыўнай мерай”. Таксама выратавальнікі просяць неадкладна тэлефанаваць у экстраныя службы пры выяўленні пажару ў лесе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МНС Пажары на Альманскіх балотах, якія працягваліся некалькі сутак, ліквідаваныя, паведамляе сайт МНС. Апошняе ўзгаранне патушылі сёння ў 7:00. Гарэў лес у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика