Сталічная фірма не разлічылася са Смаргонскім доследным лясгасам
27.04.2019
—
Разное
|
Смаргонскі доследны лясгас рэалізаваў без перадаплаты сасновыя бярвенні мінскай прыватнай фірме, якая прадала гэту драўніну, але не разлічылася з лясгасам.
Намеснік дырэктара лясгаса Андрэй Пятроўскі пацвердзіў выкладзеную вышэй інфармацыю. Віна ўскладзена на галоўнага інжынера мясцовай лесагаспадаркі, які арганізаваў пастаўку бярвенняў без перадаплаты, хаця згодна з біржавым дагаворам яна прадугледжана. Да таго ж, галоўны інжынер не меў паўнамоцтваў прымаць такое рашэнне. Прававая ацэнка будзе дадзена і дзеянням дырэктара сталічнай фірмы, якая не разлічылася са Смаргонскім доследным лясгасам за рэалізаваную прадукцыю. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Смаргонскі доследны лясгас рэалізаваў без перадаплаты сасновыя бярвенні мінскай прыватнай фірме, якая прадала гэту драўніну, але не разлічылася з лясгасам. |
|