«Не па свабодзе выбара, а ў абавязковым парадку». Марзалюк хочет, чтобы дети посещали мемориалы и знаковые места
27.04.2019 20:06
—
Разное
|
Новости Беларуси. Об истории Беларуси и коллективной памяти нации говорили в программе Игорь Марзалюк, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь:
І ніхто ніколі не выступіць супраць. Ёсць фундаментальныя рэчы, якія мусяць быць на ўзроўні школьнай праграмы. Усе дзеці, не пабаюся гэтага слова, абавязаны быць у такіх культавых аб'ектах, у якіх мы з вамі знаходзімся. Ёсць паняцце свецкай сакральнасці, гісторыя – гэта катэхізіс нацыі, на самой справе. І ёсць знакавыя аб'екты, месцы нашай калектыўнай памяці: гэта і Хатынь, гэта і Трасцянец, гэта і Курапаты, гэта і Бяроза-Картузская, дзе нашы з вамі суродзічы зведалі ўсю радасць у двукоссі польскага панавання. Я ганаруся тым, што мае продкі змагаліся за ўз'яднанне Беларусі, як і вашы. Дзіця, якое падыходзіць да гэтых сценаў, адчувае подых вечнасці. Гэта так, як Сафійка, як Полацк, як Стары замак у Гародні, як Навагрудскія вежы. Гэта ўсё тое, што яднае нас у адно вялікае цэлае. Гэта тое, што у свой час прыгожа сказаў Рэнан: «Нацыя мае рэлігію калектыўных успамінаў». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новости Беларуси. Об истории Беларуси и коллективной памяти нации говорили в программе «В обстановке мира».
|
|