Веліч іх подзвігу. 21.by

Веліч іх подзвігу

29.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Марыя Талкачова да 1941 года працавала бухгалтарам у ДЭУ. Калі ў горад прышлі гітлераўцы, яна па заданню партызанскага штаба стала супрацоўніцай гітлераўскай камендатуры. Заўсёды вясёлая, Марыя не раз чула, як услед ёй кідалі зняважлівыя словы жыхары горада. І мала хто ведаў, што вечарамі Марыя, сеўшы на веласіпед, выязджае за горад, забірае ва ўмоўленым месцы лістоўкі і распаўсюджвае іх па гораду, суправаджае ў партызанскія атрады ваеннапалонных, якія ўцякалі з Крычаўскага лагера смерці. Марыя дастаўляла штабу партызанскага руху на Магілёўшчыне каштоўныя даныя аб ліку і складзе варожых войск, праходзячых праз Крычаў.
Незадоўга да смерці Марыя Талкачова ўступіла ў рады Ленінскага комсамола і адразу ж была ўведзена ў склад Крычаўскага падпольнага райкома ЛКСМБ. Здраднік-сусед данёс на Марыю ў гестапа. Цяжка ўявіць тыя пакуты, якім падверглі бясстрашную партызанку фашысцкія каты. Але Марыя не вымавіла ні слова. Яна загінула ў Рослаўльскай турме напярэдадні прыхода Совецкай Арміі.
Такіх адважных жанчын-пат­рыётак у Крычаўскім раёне было многа. Сярод іх – Ольга Раманенка з вёскі Паклады. Яна займалася зборам разведвальных даных і, трапіўшы ў рукі палявой жандармерыі, была пакарана смерцю за адмову даваць паказанні.
Таццяна Гіндзіна, раней працаваўшая старшынёй Сакольніцкага сельсовета, у час акупацыі ўзначаліла групу совецкіх парашутыстаў, якая аперыравала ў раёне Крычаў-Чэрыкаў-Чаусы, наносячы ворагу вялікія страты ў баявой тэхніцы і жывой сіле.
Веліч подзвігу слаўных партызанак мы ніколі не забудзем.
М. Міхайлаў.
“Шлях соцыялізма”,
30 верасня 1956 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Марыя Талкачова да 1941 года працавала бухгалтарам у ДЭУ. Калі ў горад прышлі гітлераўцы, яна па заданню партызанскага штаба стала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика