Каб горад рос, прыгажэў. 21.by

Каб горад рос, прыгажэў

29.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сямідзесяты год я жыву на свеце. Яшчэ да Вялікай Кастрычніцкай рэволюцыі пачаў сваё працоўнае жыццё. З малых год мне падабалася работа будаўнікоў, і я вырашыў стаць муляром.
У пачатку 1913 года я ўжо працаваў самастойна. Будаваў памешчыку Галынскаму вінакурны завод. На другі год, ужо памешчыку Крычкову, таксама будаваў вінакурны завод. А потым, да ўходу на імперыялістычную вайну, працаваў на будаўніц­тве дамоў, мастоў, клаў печы.
Бурнае будаўніцтва ў краіне пачалося пасля грамадзянскай вайны. Я быў у Крычаве членам прафсаюза муляроў і прыняў актыўны ўдзел у будаўніцтве горада і чыгуначнага вузла, а з 1929 года пайшоў працаваць на будаўніцтва цэментнага завода.
Грымнула вайна. З болем у сэр­цы я глядзеў, як фашысты разбуралі дамы, зробленыя руп­лівымі рукамі совецкіх людзей. Калі ў 1943 годзе Крычаў быў вызвален ад захопнікаў, ад яго засталіся адны толькі руіны і папялішчы. І я зноў узяў кельму, каб дапамагчы роднаму гораду падняцца з развалін, каб ён рос, прыгажэў.
А. Філімонаў,
муляр.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сямідзесяты год я жыву на свеце. Яшчэ да Вялікай Кастрычніцкай рэволюцыі пачаў сваё працоўнае жыццё. З малых год мне падабалася
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика