На бягучым тыдні ў Беларусі чакаюцца замаразкі. 21.by

На бягучым тыдні ў Беларусі чакаюцца замаразкі

29.04.2019 13:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Reuters

На бягучым тыдні ў Беларусі будуць замаразкі. У аўторак, 30 красавіка, у начныя гадзіны чакаецца 1-7 градусаў цяпла (на Брэстчыне — да +9, у асобных раёнах Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей — замаразкі ад 0 да -2), у дзённыя — ад +11 да +18. Ападкі не прагназуюцца, інфармуе Белгідрамет.

У сераду, 1 траўня, умовы надвор'я будуць прыблізна такія ж, што і напярэдадні. Толькі на Гомельшчыне ўдзень магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Уначы ў чацвер, 2 траўня, будзе 1-7 градусаў са знакам плюс (месцамі магчымыя замаразкі ад 0 да -2), удзень — ад +12 да +18. Ападкі прагназуюцца толькі ўначы і раніцай месцамі ў Гомельскай вобласці.

У пятніцу, 3 траўня, у начныя гадзіны чакаецца ад +2 да +9 градусаў, удзень — 14-20 цяпла (на Гомельшчыне — да +22). Кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя толькі месцамі. На выходных будуць такія ж умовы надвор'я.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Reuters На бягучым тыдні ў Беларусі будуць замаразкі. У аўторак, 30 красавіка, у начныя гадзіны чакаецца 1-7 градусаў цяпла (на Брэстчыне — да +9, у асобных раёнах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика