Бяспраўнік на Volvo урэзаўся ў дрэва і разбіў машыну, у бальніцы трое падлеткаў. 21.by

Бяспраўнік на Volvo урэзаўся ў дрэва і разбіў машыну, у бальніцы трое падлеткаў

29.04.2019 14:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


minobl.mvd.gov.by

У Салігорскім раёне бяспраўнік на Volvo урэзаўся ў дрэва і разбіў машыну. Здарэнне адбылося ўдзень 27 красавіка на 130-м кіламетры аўтадарогі "Мінск — Мікашэвічы" каля вёскі Старадворцы. 20-гадовы жыхар Салігорска не саўладаў з кіраваннем легкавіком, і той апынуўся ў кювеце. Кіроўца і пасажыры не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, на легкавіку была зімовая гума.

Як інфармуе сайт minobl.mvd.gov.by, траўмы атрымаў кіроўца (дарэчы, ён ніколі не атрымліваў вадзіцельскае пасведчанне) і пасажыры ва ўзросце 15, 16 і 17 гадоў. Усіх іх шпіталізавалі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minobl.mvd.gov.by У Салігорскім раёне бяспраўнік на Volvo урэзаўся ў дрэва і разбіў машыну. Здарэнне адбылося ўдзень 27 красавіка на 130-м кіламетры аўтадарогі "Мінск —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика