29 красавіка ў Шаркаўшчыне ўшанавалі памяць свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава. 21.by

29 красавіка ў Шаркаўшчыне ўшанавалі памяць свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава

29.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_1071 (Копировать)

29 красавіка – у Дзень памяці свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава у праваслаўных храмах нашага гарадскога пасёлка адбыліся Богаслужэнні.  Роўна сто год назад, 29 красавіка 1919 года за хрысціянскую веру пакутніцкую смерць прыняў прэсвітар зямлі шаркаўшчынскай, іерэй Канстанцін Жданаў. Таксама сын свяшчэнніка, ён служыў у Стара-Шаркаўшчыне настаяцелем Свята-Успенскага храма ў пачатку 20 стагоддзя. Дзякуючы гэтаму святару  ў Шаркаўшчыне,  на месцы былой пабудовы, што прыйшла ў заняпад, быў ўзведзены   новы Свята –Успенскі храм. Яго праваслаўныя веруючыя нашага гарадскога пасёлка наведваюць і сёння.

А ў Дзень памяці свяшчэннамучаніка Канстанціна, пасля завяршэння Богаслужэнняў у храмах “Успення Прасвятой Багародзіцы” і іконы Божай Маці  “Усіх смуткуючых Радасць”,  праваслаўныя веруючыя, аб’яднаўшыся разам,    хрэсным ходам прайшлі да помніка Канстанціну Жданаву, і настаяцелі гэтых  храмаў адслужылі малебен.

4 гады таму ў нашым гарадскім пасёлку быў урачыста адкрыты і асвечаны помнік святому айцу Канстанціну.  Памяць пра гэтага чалавека, які прыняў пакутніцкую смерць за веру і быў далучаны да ліку “святых”, з незвычайнай цеплынёй , любоўю і глыбокай пашанай захоўваецца праваслаўнымі веруючымі нашай шаркаўшчынскай зямлі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
IMG_1018 (Копировать) IMG_1021 (Копировать) IMG_1029 (Копировать) IMG_1032 (Копировать) IMG_1038 (Копировать) IMG_1047 (Копировать) IMG_1049 (Копировать) IMG_1051 (Копировать) IMG_1056 (Копировать) IMG_1067 (Копировать)IMG_1074 (Копировать) IMG_1076 (Копировать) IMG_1079 (Копировать) IMG_1080 (Копировать) IMG_1086 (Копировать) IMG_1091 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика