Працаўнікі філіяла СВК «Бераснёўскі» ААТ «Упраўляючая кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш» працуюць на будучы ўраджай. 21.by

Працаўнікі філіяла СВК «Бераснёўскі» ААТ «Упраўляючая кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш» працуюць на будучы ўраджай

29.04.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З ранку да вечара ў гэтыя веснавыя дні сяльчане завіхаюцца на палетках, выконваючы розныя работы. Аднак усе яны аб’яднаны агульнай мэтай: атрымаць добры ўраджай.


Яўген Міхалап



Міхаіл Іваноў

Палявымі клопатамі ў ліку іншых заняты зараз і працаўнікі філіяла СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія “Бабруйскаграмаш”, дзе мы пабывалі напрыканцы мінулага тыдня. Як нам расказаў галоўны аграном філіяла Леанід Панчэня, яравы клін збожжавых і зернебабовых сёлета займае 710 га. З іх 197 га — ячмень, 93 га — авёс, 90 га — гарох, 300 га — зернебабовая сумесь. 

Работы на палях вядуцца ў комлексе. На кожным участку працуюць адказныя механізатары, таму ў якасці выканання заданняў кіраўніцтва не сумняваецца. Актыўна вядзецца ворыва. З гэтай мэтай задзейнічана дзве адзінкі тэхнікі. Якасна працуюць вопытныя работнікі Генадзь Доўкша і Аляксандр Вараб’ёў. Таксама з дапамогай двух агрэгатаў рыхтуецца глеба. Сяргей Гаўрыленка забараноўвае яе на МТЗ-1221 у камплекце з “Mores”. А вось другую барану якраз апрабоўвалі ў рабоце на полі каля Віленкі. Новы агрэгат БЗ-5 быў набыты ў ААТ “Бабруйсксельмаш”. Малады механаізатар Яўген Міхалап рыхтаваў глебу пад сяўбу цукровых буракоў. Хлопец не так даўно вярнуўся з арміі і адразу ж уліўся ў рады механізатараў роднай гаспадаркі, дзе паспеў папрацаваць да службы. Пайшоў, між іншым, па слядах бацькі, які доўгі час шчыраваў на землях “Бераснёўскага”. І нават цяпер, калі па ўзросце дасягнуў заслужанага адпачынку, Сяргей Фёдаравіч не можа сядзець на месцы. Вось і зараз ён побач з сынам: дзе дапаможа наладзіць агрэгат, а дзе і словам падкажа. 

Якасцю перадпасяўной апрацоўкі, дарэчы, былі задаволены і пакупнік, і прадавец: кіраўнік філіяла Юрый Маскалёў і дырэктар ААТ “Бабруйсксельмаш” Андрэй Бандарчук асабіста назіралі за ходам работы. Барана з захопам 5,5 метра выдатна сябе паказала на справе. Гэта самы “дробны” ўзор падобнага агрэгата, які выпускаецца на прадпрыемстве. Пад розны клас трактароў наладжана вытворчасць барон з захопам у 11 і нават у 22 метры.

Падрыхтаваны з дапамогай новага агрэгата ўчастак у 50 га зараз зясяваецца цукровымі буракамі. Гэтая работа даручана механізатару Сяргею Дрэню. Па завяршэнні сяўбы “салодкага” насення ён пераключыцца на сяўбу кукурузы. “Царыца палёў” раскінецца на 540 га: 440 — на корм і 100 — на зерне. З такімі аб’ёмамі аднаму справіцца цяжка, і да работы будзе падключаны яшчэ адзін вопытны механізатар Віктар Скрыпуноў, які дагэтуль сеяў збожжавыя, а зараз заняты на сяўбе зернебабовых.

Паралельна з яравымі клапоцяцца бераснёўцы і пра азімыя. Яны добра перазімавалі, і зараз час іх падкарміць, тым больш, што сёлетняй вясной дажджы — пакуль вялікая рэдкасць. Міхаіл Іваноў зараз вядзе 2-ю падкормку азімых збожжавых КАСам, пры першай уносіў мачавіну. На падкормцы і хімпраполцы рапсу задзейнічаны Аляксандр Габрусь.

Наперадзе ў земляробаў шмат работ. Разам з тым, працэс наладжаны, усё ідзе згодна плана. Кожны на сваім участку з пачуццём высокай адказнасці ставіцца да даручанай справы, а, значыць, ёсць падставы разлічваць на добры ўраджай.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З ранку да вечара ў гэтыя веснавыя дні сяльчане завіхаюцца на палетках, выконваючы розныя работы. Аднак усе яны аб’яднаны агульнай мэтай: атрымаць добры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика