П'яны беларус так ірваўся на радзіму, што пачаў біцца з памежнікамі
30.04.2019 22:45
—
Разное
|
gpk.gov.by 28 красавіка ў пункце пропуску "Камарын" памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які вяртаўся на радзіму на аўтамабілі "Аўдзі", Падчас афармлення дакументаў высветлілася, што мужчына нецвярозы. Ён не падпарадкаваўся законным патрабаванням памежнікаў, паспрабаваў супраціўляцца і пакінуць тэрыторыю пункта пропуску. "Для яго затрымання памежны нарад быў вымушаны выкарыстоўваць спецыяльныя сродкі", — гаворыцца ў паведамленні. На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол за замах на незаконнае перасячэнне мяжы. А за супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманні ідзе праверка ў рамках Крымінальнага-працэсуальнага кодэкса. За гэтае правапарушэнне яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gpk.gov.by 28 красавіка ў пункце пропуску "Камарын" памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які вяртаўся на радзіму на аўтамабілі "Аўдзі", інфармуе прэс-служба...
|
|