Гібель у Бярозаўцы: жанчына штурхнула суседку ў акно, бо тая наракала на жыццё
02.05.2019 13:30
—
Разное
|
![]() Інтэрнат у Бярозаўцы / grodno.mvd.gov.by Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі ў Бярозаўцы Лідскага раёна, дзе жанчына загінула ад рук суседкі. Як Прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама Каля 11:40 на гэтыя вяроўкі 44-гадовая жанчына вешала сушыць вопратку. Да яе падышла 50-гадовая суседка і стала скардзіцца на жыццё. Пры гэтым жанчына мімаходзь сказала, што хоча памерці. Суседка, якая вешала бялізну, не вытрымала скаргаў і штурхнула яе ў акно. У апошні момант яна зразумела, што натварыла, і паспела схапіць жанчыну за нагу, аднак не здолела ёе ўтрымаць. У руцэ засталася толькі шкарпэтка а суседка звалілася ўніз галавой з трэцяга паверху на бетон. Пазней яна памёрла ў машыне хуткай дапамогі. На жанчыну пачалі крымінальную справу за забойства. Паводле звестак міліцыі, сур'ёзных канфліктаў паміж суседкамі раней не было, праблем з законам яны не мелі. Алкаголем жанчыны не злоўжывалі, хоць падчас здарэння абедзве былі нецвярозымі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інтэрнат у Бярозаўцы / grodno.mvd.gov.by Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі ў Бярозаўцы Лідскага раёна, дзе жанчына загінула ад рук суседкі. Як распавядала Еўрарадыё,... |
|