Телеканал СТВ на выставке «СМИ в Беларуси» презентовал новостные программы. Самые яркие события первого дня форума
02.05.2019 22:02
—
Разное
|
Новости Беларуси. Новейшие технологии и последние тенденции в сфере масс-медиа. Специализированная выставка «СМИ в Беларуси» открылась в выставочном центре рядом с Дворцом Независимости, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. Выставка проводится вот уже в 23-й раз, и в этом году она собрала сотни средств массовой информации не только из нашей страны. В целом программа форума обещает быть более чем масштабной. Наш телеканал сегодня презентовал новостные программы. Материал корреспондента Яны Шипко. Яна Шыпко, карэспандэнт ЗАТ «Сталiчнае тэлебачанне»: Імгненна ўпрыгожыць тэлекарцінку паўторам, графікай ці накласці цітры. Мабільна працаваць тут можа цэлы штат высокакласных профі. Трансляцыя міжнародных спартыўнах спаборніцтваў ці, напрыклад, канцэрту Саладухі – для гэтай ПТС няма нічога немагчымага. Галоўны іспыт комплекс чакае падчас II Еўрапейскіх гульняў. Павел Каралевiч, кiраўнiк службы ПТС ЗАТ «Сталiчнае тэлебачанне»: Сёння наведвальнікі выставы маглі не пужацца кнопкі «on air» – на свае вочы пабачыць, што адбываецца па іншы бок тэлеэкрану і паспрабаваць сябе за пультам рэжысёра. Зрэшты на сваіх стэндах нашы калегі шчыра дзяліліся прафесійнымі сакрэтамі і нават ладзілі прамы радыё-эфір адразу з форума. 23-я выстава СМІ адзначана не толькі колькасцю ўдзельнікаў – іх паўтысячы, але і разнастайнасцю форм падачы інфармацыі. Аляксандр Карлюкевіч, міністр інфармацыі Беларусі: Рэдкая магчымасць для глядачоў – пабачыць дыктара навін па-за студыяй і ў поўны рост. Сёння вядучыя «Сталічнага тэлебачання» прэзентавалі інфармацыйную гадзіну нашага тэлеканала і галоўную інфармацыйную праграму «Нядзеля», а сайт ctv.by прапанаваў інтэрактыў з прызамі. Дарэчы многія нашы рэпартажы глядзяць менавіта ў інтэрнэце. Сярэднестатыстычны сучасны спажывец інфармацыі даўжэй за 12 хвілін не можа пражыць без смартфона. Гэта нават менш стандартнага выпуску навін. Тэндэнцыя змяняе і саміх журналістаў. Алеся Саматой, вядучы карэспандэнт газеты «Вiцьбiчы»: Журналісты ці блогеры – пакуль тэарэтыкі спрачаюцца наконт тэрміналогіі, напрыклад, нашы калегі з Яраслаўля паспяхова камбінуюць стылі так, як патрабуе аудыторыя. 75 кадраў – 75 імгненняў, дзеля якіх рызыкавалі жыццём франтавыя фотакарэспандэнты. Унікальны праект прэзентавала агенцтва БЕЛТА. Уладзiмiр Iванiцкi, намеснiк галоўнага рэдактара рэдакцыi вiзуальнай iнфармацыi БЕЛТА: Такая выстава – яшчэ і магчымасць для тых, хто стварае медыа-прастору, зразумець, чаго хоча твой глядач ці чытач. Заўтра на стэндзе «Сталічнага тэлебачання» вядучыя ранішняга эфіру падзеляцца ў рэале добрым настроем. Кулінарная рубрыка запросіць гатаваць разам, а спартыўныя журналісты раскажуць, што новага да Еўрапейскіх гульняў рыхтуе наш тэлеканал. Але будзе цікава і медыа-прафесіаналам – на дне піара навучаць, як эфектыўна супрацоўнічаць прэс-службам і журналістам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новости Беларуси. Новейшие технологии и последние тенденции в сфере масс-медиа. Специализированная выставка «СМИ в Беларуси» открылась в выставочном центре рядом... |
|