5 мая ў мястэчкуу Падароск пройдзе фэст з нагоды 500-годдзя каталіцкай парафіі.
Праграма фэста:
14.00 - 15.30
Урачыстая святая імша ў касцёле з удзелам біскупа Гродзенскага Юзафа Станеўскага. Асвячэнне шыльды з нагоды 500-годдзя парафіі ў Падароску.
16.00 - 18.00
Правядзенне канферэнцыі на тэму «Развіццё хрысціянства на Ваўкавышчыне ў 13-21 стст.» у падароскім Доме культуры.
Спіс выступоўцаў і тэмы дакладаў:
1. Кандыдат гістарычных навук Алесь Жлутка (інстытут гісторыі НАН Беларусі). Хрысціянства лацінскага абраду на Беларусі ў 13-15 стст.
2. Кандыдат гістарычных навук Альбіна Семянчук (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы). Першыя каталіцкія парафіі на Ваўкавышчыне.
3. Кандыдат гістарычных навук Генадзь Семянчук (Варшаўскі ўніверсітэт). Хрысціянскія канфесіі ў Падароску 16-21 стст.
4. Місько Міхаіл (выкладчык гісторыі падароскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад - сярэдняя школа). Хрысціянскія могілкі Падароска.
5. Магістр Кірыл Сыцько (інстытут гісторыі НАН Беларусі). Касцёльныя архівы Ваўкавыскага дэканату.
Таксама прадугледжана музычнае віншаванне ўдзельнікаў фэста ад музыкі Таццяны Грыневіч-Матафонавай.