Кухар са страйкбольным аўтаматам патрабаваў у мінчукоў $10 тысяч
08.05.2019 13:55
—
Разное
|
minsk.mvd.gov.by У Мінску міліцыя затрымала "па гарачых слядах" двух мужчын, якія ўварваліся ў кватэру і патрабавалі 10 тысяч долараў. Калі міліцыя прыехала на месца, зламыснікі ўжо ўцяклі. Гаспадары кватэры распавялі, што двое мужчын уварваліся і пагражалі імаверна аўтаматам. Яны шукалі брата гаспадыні, які, нібыта, мусіць ім вярнуць буйную суму ў валюце. Мужчын ва ўзросце 31 і 32 гадоў з аўтаматам хутка знайшлі і затрымалі. Ён, дарэчы, аказаўся страйкбольным. Вядома, што адзін з затрыманых раней ужо адбываў пакаранне за разбой, а іншы дагэтуль не меў праблем з законам, працаваў кухарам. Матэрыялы праверкі міліцыя перадала ў Следчы камітэт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mvd.gov.by У Мінску міліцыя затрымала "па гарачых слядах" двух мужчын, якія ўварваліся ў кватэру і патрабавалі 10 тысяч долараў. Як інфармуе прэс-служба ГУУС...
|
|