За катаванне 9-гадовага сына на брастаўчаніна пачалі крымінальную справу. 21.by

За катаванне 9-гадовага сына на брастаўчаніна пачалі крымінальную справу

17.05.2019 21:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

Пракуратура Брэста пачала крымінальную справу на 36-гадовага мужчыну, які катаваў свайго сына-школьніка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла памочнік пракурора Алена Шарко.

У сакавіку нецвярозы мужчына пачаў дакараць дзевяцігадовага сына за нявывучаныя ўрокі. Бацька стаў біць яго рукамі па галаве, а калі хлопчык паваліўся — і нагамі. Агулам мужчына нанёс сыну не менш за 17 удараў па розных частках цела. Маці, калі вярнулася дадому і пабачыла гэта, не стала звяртацца ў міліцыю.

На наступны дзень пабоі хлопчыка заўважыла яго цётка і паведаміла праваахоўнікам. Тыя прыйшлі з праверкай. Аднак маці школьніка адмовілася прыцягваць мужа да адказнасці за катаванне дзіцяці. Пасля гэтага ў красавіку мужчына яшчэ тройчы збіваў сына.

Пракуратура вырашыла пачаць на бацьку крымінальную справу — для абароны законных інтарэсаў і правоў непаўнагадовага дзіцяці, якое знаходзіцца ў залежным становішчы ад бацькі. Папярэднім расследаваннем зоймецца Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА Пракуратура Брэста пачала крымінальную справу на 36-гадовага мужчыну, які катаваў свайго сына-школьніка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла памочнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика