У Магілёве хаваюць застрэленага невядомымі 22-гадовага міліцыянта. 21.by

У Магілёве хаваюць застрэленага невядомымі 22-гадовага міліцыянта

18.05.2019 11:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Еўрарадыё

У Магілёве хаваюць інспектара ДПС, 22-гадовага лейтэнанта міліцыі Яўгена Патаповіча, якога знайшлі застрэленым 16 траўня. Цырымонія развітання пачалася раніцай 18 траўня ў ў абласным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы.

На развітанні прысутнічае шмат супрацоўнікаў міліцыі: уся вярхушка абласнога УУС, начальнік абласной ДАІ Міхаіл Неўмяржыцкі, былыя аднагрупнікі, сябры і родныя загінулага хлопца.

На першай лаве, побач з труной, у атачэнні сваякоў і сяброў сям'і сядзіць яго мама Вольга. Крыху далей — тата Мікалай.

Калегі і сваякі лічаць за лепшае не размаўляць з прэсай.



 

Сяброўка сям'і Святлана прыйшла на развітанне з дачкой: дзеці дзвюх сем'яў гадаваліся разам.

— Сёння сонечны дзень. Жэня назаўжды застанецца для нас сонейкам, — кажа жанчына. — У яго шмат сяброў, выдатныя бацькі. Ён заўсёды быў вельмі ўсмешлівы. Выбачайце, калі ласка. Нічога больш не магу сказаць. Гэта вельмі цяжка, гэта трагедыя для нас.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрарадыё У Магілёве хаваюць інспектара ДПС, 22-гадовага лейтэнанта міліцыі Яўгена Патаповіча, якога знайшлі застрэленым 16 траўня. Цырымонія развітання пачалася...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика