Зацверджана Канцэпцыя дзейнасці гарадскіх інфармацыйных пунктаў падчас II Еўрапейскіх гульняў. 21.by

Зацверджана Канцэпцыя дзейнасці гарадскіх інфармацыйных пунктаў падчас II Еўрапейскіх гульняў

31.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дакумент быў падрыхтаваны супрацоўнікамі кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ пры падтрымцы фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».

У канцэпцыі прапісаны механізм працы валанцёраў і забеспячэння інфармацыйнай падтрымкай гасцей горада. Плануецца, што з 19 чэрвеня пачне працаваць каля 20 гарадскіх інфармацыйных кропак на сталічных пляцоўках, а таксама прылеглых да аб’ектаў спаборніцтваў тэрыторыях. У іх ліку — Нацыянальны аэрапорт «Мінск», аўтавакзал «Цэнтральны», чыгуначны вакзал «Мінск-Пасажырскі», Студэнцкая вёска, фан-зоны, асноўныя турыстычныя маршруты сталіцы… Тут размесцяцца інфармацыйныя палаткі і стойкі, дзе можна будзе атрымаць звесткі пра графік і месцы правядзення спаборніцтваў, інфраструктуру горада, грамадскага транспарту і іншую карысную для гасцей інфармацыю.

Таксама валанцёры забяспечаць усіх ахвотных спартыўнай і культурнай праграмай II Еўрапейскіх гульняў, гідам балельшчыка, турыстычнай картай горада і буклетамі пра славутасці Мінска і Беларусі.

Усяго на аказанні інфармацыйных паслуг будзе задзейнічана больш як 600 добраахвотнікаў. На гарадскіх інфакропках размесцяцца 200 чалавек. І каля 400 валанцёраў будзе дапамагаць гледачам і балельшчыкам прайсці на трыбуны, каб пазбегнуць утварэння вялікіх чэргаў.

Карта размяшчэння інфармацыйных кропак даступная на сайце II Еўрапейскіх гульняў.

belta.by


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дакумент быў падрыхтаваны супрацоўнікамі кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ пры падтрымцы фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика